27 лiпеня 2024, Субота, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы ўважаюць за варожую краіну лукашэнкаўскую Беларусь

61
Украінцы ўважаюць за варожую краіну лукашэнкаўскую Беларусь

Як абсалютна варожую яе ўспрымаюць 71%.

Большасць украінцаў у лютым 2024 года ўважаюць за дружалюбныя да Украіны ЗША і Вялікую Брытанію (па 81%), Нямеччыну (80%), Польшчу і Літву (па 79%), Канаду (78%), Францыю (70%), Японію (55%)).

Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага сацыялагічнай групай «Рэйтынг».

Польшча для большасці ўкраінцаў застаецца сяброўскай краінай. Але станоўчая ацэнка ў параўнанні з чэрвенем мінулага года знізілася з 94% да 79%. Таксама з 79% да 33% знізілася доля тых, хто ўважае Польшчу адназначна сяброўскай.

ЗША большасць украінцаў таксама працягваюць успрымаць як дружалюбную краіну. Але доля тых, хто гаворыць аб адназначнай дружалюбнасці Штатаў, зменшылася ў параўнанні з чэрвенем мінулага года з 61 да 35%. У той жа час украінцы выбіралі варыянт «хутчэй сяброўская».

Варожымі краінамі абсалютная большасць украінцаў уважаюць Расею (97%), Беларусь (90%), Іран (75%).

Стаўленне да Беларусі ва ўкраінцаў пагоршылася: як абсалютна варожую яе ўспрымаюць ужо не 56%, а 71% украінцаў.

У катэгорыю хутчэй недружалюбных краін перайшлі Кітай і Вугоршчына. Кітай варожым уважаюць 58%, Вугоршчыну - 52%. Раней гэтыя дзве дзяржавы ўспрымаліся больш нейтральна: Кітай у чэрвені 2023 года ўважалі варожай краінай 34% апытаных, а 52% - нейтральнай, Вугоршчыну раней варожай краінай уважалі 42% апытаных, яшчэ 26% - нейтральнай.

Ізраіль украінцы ўважаюць за нейтральна-дружалюбны: 44% украінцаў ацанілі яго як нейтральны, 38% - як сяброўскі. Турцыю - нейтральнай (51%). Меркаванне аб тым, што Турцыя - дружалюбная краіна, знізілася ў параўнанні з чэрвенем 2023 года з 40 да 30%.

Апытанне было праведзенае 10-11 лютага па ўсёй тэрыторыі Украіны, акрамя акупаванага Крыма і Данбаса, метадам тэлефонных інтэрв'ю з выкарыстаннем кампутара. Апытаныя 1000 рэспандэнтаў. Памылка не перавышае 3,1%.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках