27 лiпеня 2024, Субота, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея рыхтуе тэрытарыяльныя прэтэнзіі да ЗША ў Берынгавай пратоцы

23
Расея рыхтуе тэрытарыяльныя прэтэнзіі да ЗША ў Берынгавай пратоцы

Крэмль хоча адмовіцца ад «пагаднення Шэварнадзэ - Бэйкера».

Расея разглядае магчымасць адмовы ад выканання савецка-амерыканскага «пагаднення Шэварнадзэ — Бэйкера», у адпаведнасці з якім была размежаваная марская прастора Берынгавай пратокі, піша The Moscow times.

Падпісаная ў 1990 годзе дамова, паводле якой ЗША атрымалі амаль 30 тысяч кв. км выключнай эканамічнай зоны СССР і больш за 40 тысяч кв. км шэльфа, найбліжэйшым часам можа быць дэнансаваная. Аб гэтым на пленарным пасяджэнні Дзярждумы РФ у сераду заявіла член камітэта ў міжнародных справах Роза Чэмерыс.

«Наступным (на дэнансацыю. — Рэд.) будзе пагадненне аб супрацоўніцтве па Берынгавай пратоцы, укладзенае ў 1990 годзе Шэварнадзэ і дзяржсакратаром ЗША Джэймсам Бэйкерам», — заявіла Чэмерыс. Яе словы пацвердзіў намеснік міністра сельскай гаспадаркі Максім Увайдаў, які таксама прысутнічаў на пасяджэнні.

Пытанне магчымай дэнансацыі дамовы, якое выкарыстоўваецца на часовай аснове, паколькі так і не было ратыфікаванае расейскім парламентам, расейскія чыноўнікі пачалі абмяркоўваць у 2020 годзе. Тады перспектывы пагаднення разглядалі на закрытым пасяджэнні ў Савеце Федэрацыі профільныя камітэты, а таксама чыноўнікі МЗС, ФСБ і Расрыбалоўства.

Ідэю скончыць з пагадненнем і дэ-факта абвясціць расейскай частку эканамічнай зоны, якую цяпер кантралююць ЗША, у кастрычніку мінулага года выказаў сенатар ад Камчацкага краю Барыс Няўзораў. З яго слоў, дамова Шэварнадзэ - Бэйкера насіла дыскрымінацыйны характар і несправядліва пазбавіла Расею тэрыторыі 78 тысяч кв. км Берынгава мора, уключаючы кантынентальны шэльф.

«Пры ўвядзенні 200-мільных выключных эканамічных зон паміж нашымі краінамі ў раёне Берынгава і Чукоцкага мораў, якія накладваліся адна на адну цягам 1500 міль, размежаванні марскіх прастор у адпаведнасці з міжнароднай практыкай павінны праходзіць па сярэдняй лініі, роўнааддаленай ад берагоў дзвюх краін. Аднак праз саступкі Шэварнадзэ мяжу спрэчных адрэзкаў правялі па амерыканскай артадрамічнай прамой лініі», - тлумачыў Няўзораў. У выніку, з яго слоў, Расея страціла магчымасць штогод здабываць больш за 500 тысяч тон рыбы і краба, а таксама пазбавілася доступу да нафтагазавых радовішчаў на сотні мільярдаў даляраў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках