УСУ паказалі, як з дапамогай італійскіх гаўбіц FH70 знішчаюць склады расейцаў
1- 21.02.2024, 19:30
- 6,294
![УСУ паказалі, як з дапамогай італійскіх гаўбіц FH70 знішчаюць склады расейцаў](https://i.c97.org/ai/584580/aux-head-1708533039-20240221_fh_360.jpg)
Відэа.
Украінскія артылерысты знішчылі склад з боекамплектамі і пазіцыі расейцаў з дапамогай італійскіх гаўбіц FH70.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал Страткам УСУ.
«Майстар-клас ад 44-й асобнай артылерыйскай брыгады», - гаворыцца ў подпісе да відэа.
Як расказалі ў ведамстве, украінскія воіны з дапамогай гаўбіц FH70, перададзеных італійскімі і эстонскімі хаўруснікамі, знішчаюць склад БК акупантаў на запарожскім кірунку.