Вярхоўны суд адмовіў Надзеждзіну ў допуску да выбараў прэзідэнта РФ
17- 21.02.2024, 21:20
- 7,666
![Вярхоўны суд адмовіў Надзеждзіну ў допуску да выбараў прэзідэнта РФ](https://i.c97.org/ai/549646/aux-small-1685172526-20230527_boris_360.jpg)
Раней Надзеждзін заяўляў, што таксама збіраецца падаць скаргу ў Канстытуцыйны суд РФ.
Вярхоўны суд Расеі прызнаў законнай пастанову Цэнтрвыбаркама, які адмовіў Барысу Надзежыну ў рэгістрацыі ў якасці кандыдата на будучых сакавіцкіх прэзідэнцкіх выбарах, піша ТАСС.
Пазоў Надзеждзіна да Цэнтральнай выбарчай камісіі адхіліў суддзя Алег Няфёдаў, які раней пацвердзіў нядопуск на выбары іншай антываеннай кандыдаткі – Кацярыны Дунцовай. Той самы суддзя адмовіў кандыдату ў іншым пазове – палітык аспрэчваў патрабаванні Цэнтральнай выбарчай камісіі да падпісных лістоў.
Пастанова не набыла законнай моцы і можа быць абскарджаная ў апеляцыйнай інстанцыі. Палітык зазначыў, што падасць скаргу.
Раней Надзеждзін заяўляў, што таксама збіраецца падаць скаргу ў Канстытуцыйны суд РФ.
На гэты момант ЦВК дапусціў да прызначаных на сакавік 2024 прэзідэнцкіх выбараў толькі чатырох кандыдатаў: чальца прэзідыума ЦК КПРФ Мікалая Харытонава, лідара ЛДПР Леаніда Слуцкага, прадстаўніка «Новых людзей» Уладзіслава Даванкова і дзейнага прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.