На мяжы Літвы і Беларусі з'явіўся банэр з патрабаваннем паказаць Мікалая Статкевіча
4- 21.02.2024, 22:51
- 7,940
![На мяжы Літвы і Беларусі з'явіўся банэр з патрабаваннем паказаць Мікалая Статкевіча](https://i.c97.org/ai/584602/aux-head-1708545828-20240221_statkewicz_360.jpg)
Звестак пра палітвязня няма ўжо больш за год.
На мяжы Літвы і Беларусі з'явіўся вялізны банэр з патрабаваннем паказаць Мікалая Статкевіча, паведамляе «Белсат». Звестак пра палітвязня няма ўжо больш за год. Апошні ліст ад мужа Марына Адамовіч атрымала 9 лютага 2023 года.
Міжнародную кампанію "Пакажыце Статкевіча!" у пачатку лютага арганізавала галоўная рэдактарка Charter97.org Наталля Радзіна, а таксама родныя і знаёмыя палітыка. Да Мікалая Статкевіча не пускаюць адваката, ад яго і да яго не даходзяць лісты, перададзеныя лекі вяртаюць, званкі і пераводы забароненыя.
![](https://i.c97.org/ai/584602/aux-1708545772-34.jpg)
Мікалаю Статкевічу 67 гадоў. Ён - падпалкоўнік запасу, былы кіраўнік Беларускага аб'яднання вайскоўцаў, лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада). Статкевіча затрымалі 31 траўня 2020-га, з таго часу ён за кратамі. У снежні 2021-га яго асудзілі на 14 гадоў зняволення за «арганізацыю масавых беспарадкаў» (праходзіў у адной справе з Сяргеем Ціханоўскім). З чэрвеня 2022 года знаходзіцца ў калоніі № 13 у Глыбокім у вельмі цяжкіх умовах: яго трымаюць то ў адзіночнай камеры ПКТ, то ў камеры штрафнога ізалятара.
![](https://i.c97.org/ai/584602/aux-1708545328-56.jpg)