Байдэн назваў Пуціна «шалёным сучыным сынам»
14- 22.02.2024, 9:22
- 15,596
Прэзідэнт ЗША ўспомніў пра кіраўніка Крамля з нечаканай прычыны.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн назваў расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна «шалёным сучыным сынам» падчас мерапрыемства ў зборы сродкаў у Сан-Францыска ў сераду, 22 лютага, паведамляе CNN..
Ён згадаў пра кіраўніка Крамля, калі казаў пра змены клімату.
“У нас ёсць шалёны сучын сын, той хлопец, Пуцін, іншыя. І мы заўсёды павінны асцерагацца ядзернага канфлікту. Але экзістэнцыйная пагроза для чалавецтва - гэта клімат”, - сказаў Байдэн.
Таксама амерыканскі лідар раскрытыкаваў каментарыі былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які параўнаў свае юрыдычныя праблемы са смерцю расейскага палітыка Аляксея Навальнага. Байдэн перафразаваў словы свайго папярэдніка, а затым сказаў прысутным, што "калі б я стаяў тут 10-15 гадоў таму і казаў усё гэта, вы б усе думалі, што я павінен быць змешчаны ў турму".
“Ён параўноўвае сябе з Навальным і кажа, што з-за таго, што нашая краіна стала камуністычнай, яго пераследвалі, гэтак жа як пераследавалі Навальнага. Адкуль, чорт вазьмі, гэта бярэцца”, - пераказалі словы Байдэна журналісты, якія былі на мерапрыемстве.
Байдэн не ўпершыню рэзка выказваецца на адрас Пуціна. Пасля смерці Навальнага 16 лютага ён абвінаваціў у гэтым расейскага дыктатара і "яго галаварэзаў". Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны прэзідэнт ЗША назваў "сапраўдным галаварэзам" і "забойчым дыктатарам" самога Пуціна.