Тадэвуша Кандрусевіча тэрмінова шпіталізавалі
4- 22.02.2024, 9:28
- 5,100
![Тадэвуша Кандрусевіча тэрмінова шпіталізавалі](https://i.c97.org/ai/390188/aux-head-1597859873-20200819_kondrusewich_360.gif)
Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі заклікаў маліцца за здароўе іерарха.
Архібіскупа Тадэвуша Кандрусевіча тэрмінова шпіталізавалі.
Пра гэта падчас вечаровай імшы ў менскай архікатэдры паведаміў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, піша «Хрысціянская візія».
Прычына шпіталізацыі 78-гадовага іерарха не паведамляецца.
Арцыбіскуп Станеўскі прасіў усіх вернікаў маліцца за арцыбіскупа Кандрусевіча.
Год таму Тадэвушу Кандрусевічу была зроблена аперацыя па выдаленні пухліны.