Ці можна збіраць грыбы і лавіць рыбу каля БелАЭС?
24- 22.02.2024, 9:38
- 10,096
На дзяржаўнай ТВ шакавалі адказам.
На беларускім дзяржтэлеканале "Беларусь 1" абмеркавалі бяспеку БелАЭС. У якасці аднаго з аргументаў было тое, што сабраныя грыбы і вылаўленую там рыбу можна ўжываць у ежу. Але запрошаныя госці забыліся на пастанову ўрада.
У раёне БелАЭС збіраць грыбы і лавіць рыбу можна, і нават можна есці, запэўніла намесніца дырэктара ў навуковай рабоце Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя Сахарава Марыя Гермянчук.
Генеральны дырэктар Беларускай атамнай электрастанцыі Сяргей Бабовіч дадаў, што "персанал наш рыбаліць і на азёрах, і на Віліі, ніякіх праблем няма".
Адзначым, што гэтыя выказванні супярэчаць пастанове ўрада, прынятай у кастрычніку мінулага года. Згодна з дакументам, вакол БелАЭС створаная зона бяспекі з асаблівым прававым рэжымам. У яе межах нельга, напрыклад, лавіць рыбу ці паляваць.