27 лiпеня 2024, Субота, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі даў інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу FOX News каля лініі фронту

16
Зяленскі даў інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу FOX News каля лініі фронту

Гэта першы такі выпадак у гісторыі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даў інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу FOX News, размова адбылася ў менш чым двух з паловай кіламетрах ад лініі фронту.

Пра гэта паведамляецца на сайце тэлеканала.

Гэта першы выпадак, калі кіраўнік дзяржавы дае інтэрв'ю ля лініі фронту.

Зяленскі даў інтэрв'ю для вячэрняй праграмы Брэта Баера "Спецыяльны рэпартаж".

Журналіст пабываў з Зяленскім на ваенным брыфінгу і ўручэнні медалёў вайскоўцам, а таксама наведаў шпіталізаваных салдат, якія атрымалі раненні ў баі.

Баер некалькі разоў браў інтэрв'ю ў Зяленскага пасля расейскага ўварвання, апошні раз - у снежні.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках