27 лiпеня 2024, Субота, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук развесяліў прадаўцоў, расплаціўшыся на касе «чароўным» кефірам

24
Мянчук развесяліў прадаўцоў, расплаціўшыся на касе «чароўным» кефірам

Гэта як?

Незвычайны “спосаб аплаты” прыдумаў карыстальнік сацсеткі TikTok пад нікам nikolas.wild. Ён разыграў з дзясятак прадаўцоў менскіх крам, аплачваючы пакупкі... батонам! "А што, так можна было?" - смеючыся пацікавілася адна з прадавачак. Як паказаў аўтар відэа, можна было, прычым не толькі батонам, але і "чарадзейным" кефірам, і нават цэглай, піша telegraf.news.

Мужчына здзіўляў прадавачак, калі для аплаты выбраных прадуктаў на касе прыкладваў да аплатнага тэрмінала то батон, то пачак кефіру, то звычайную цэглу, размаляваную пад банкаўскую карту. Жанчыны разгублена працягвалі яму чэк, не ведаючы, як рэагаваць, бо аплата паспяхова праходзіла.

@nikolas.wild Оплачиваю покупки всякой всячиной ч.6 #пранк #прикол #лайфхак #минск #delivio ♬ оригинальный звук - Николас

“У банку цяпер такія вось выдаюць - карткі скончыліся проста”, - сур'ёзным голасам запэўніваў мужчына на відэа адну з ашаломленых прадавачак.

Многія гледачы (а іх колькасць ужо пераваліла за 2,3 мільёна) здагадаліся, што банкаўская картка схаваная са зваротнага боку прадметаў. Зрэшты, здагадваліся пра гэта і самі прадаўцы, але эфект нечаканасці ніхто не касаваў - першай рэакцыяй многіх было здзіўленне, неразуменне і шчырая ўсмешка. Апошні момант уразіў многіх каментатараў.

"Чаму яны ўсе добрыя?" - здзіўляўся адзін з гледачоў.

"Што прыемна, ніхто з прадаўцоў не лаяліся і не абураліся.. Вельмі пазітыўны ролік", - адзначыў іншы.

Большасць каментатараў сышліся ў меркаванні, што розыгрышы, якія ладзіць аўтар роліка, мяркуючы з яго старонкі ў сацсетцы, далёка не першы раз, па сваёй сутнасці добрыя, таму і рэакцыя ў прадаўцоў на іх адпаведная.

"Вось гэта рэальна добрыя бяскрыўдныя прыколы, якія не перасякаюць асабістых межаў, аўтару рэспект, з вудай смешна было", - напісаў адзін з гледачоў, згадаўшы яшчэ адзін незвычайны спосаб аплаты аўтара - некаторым прадаўцам картку для аплаты ён "перадаваў" з дапамогай рыбалоўнай вуды. А ў некаторых выпадках Нікалас спрабаваў расплаціцца з прадаўцамі і супрацоўнікам сэрвісу дастаўкі “буйной купюрай”, прычым буйной у прамым сэнсе слова - метровай банкнотай, стылізаванай пад 100 беларускіх рублёў з банка жартаў.

Сама аўтар не расказаў на відэа, якія мэты ён пераследваў сваімі розыгрышамі, але, як адзначыў адзін з гледачоў, ад таго, “як сумныя прадавачкі пачынаюць усміхацца” пасля розыгрышу, “на душы добра становіцца”.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках