27 лiпеня 2024, Субота, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля Ерусаліма адбыўся тэракт

1
Каля Ерусаліма адбыўся тэракт
АРХІЎНАЕ ФОТА

Ёсць ахвяры, шмат параненых.

Раніцай у чацвер, 22 лютага, на 1-й трасе каля Ерусаліма невядомыя адкрылі страляніну. Загінулі ад аднаго да трох чалавек, дзесяць пацярпелі, трое тэрарыстаў застрэленыя.

Пра гэта паведамляе newsru.co.il.

“Трое тэрарыстаў, якія прыехалі на аўтамабілі, выйшлі з яго і пачалі страляць з аўтаматычнай зброі па аўто, якія стаялі ў заторы пры руху ў бок Іерусаліма на 1-й трасе”, - піша выданне.

Двое тэрарыстаў былі застрэленыя на месцы нападу, неўзабаве быў знойдзены і застрэлены трэці тэрарыст, які паспрабаваў уцячы.

“Тэрарысты на 1-й трасе былі ўзброеныя двума аўтаматычнымі вінтоўкамі М-16, пісталетам-кулямётам “Карл Густаў” і яшчэ адным пісталетам. Была ў аднаго з іх і газавая граната”, - дадаюць журналісты.

Са звестак выдання, у выніку тэракту забіты мужчына прыкладна 20 гадоў, пацярпелі дзесяць чалавек, жанчына 23 гады ў цяжкім стане. Адзначым, што звесткі аб колькасці ахвяр адрозніваюцца. У сацсетках пішуць аб трох загінулых.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках