У Марыюпалі прагучала серыя выбухаў
1- 22.02.2024, 16:09
- 6,184
![У Марыюпалі прагучала серыя выбухаў](https://i.c97.org/ai/534781/aux-head-1675364689-20230118_mariupol_360.jpg)
Акупанты задзейнічалі гелікаптэры і СПА.
У Марыюпалі 22 лютага прагрымела серыя выбухаў. Расейскія войскі паднялі ў неба гелікаптэры і ўключылі СПА.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram дарадцы мэра Марыюпаля Пятра Андрушчанкі.
«Марыюпаль. Серыя выбухаў, дзесьці на паўночны захад ад горада», - распавёў ён.
У Кальміускім раёне фіксуем працу варожай СПА, пуск мінімум трох ракет.
«Адначасова прайшлі гелікаптэры ў бок Валнавахі», - дадаў Андрушчанка.
![](https://i.c97.org/ai/584701/aux-1708607281-photo_2024-02-22_14-23-37_20(2).jpeg)