Вялікабрытанія ўвяла новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
3- 22.02.2024, 16:14
- 8,598
За падтрымку Расеі.
Вялікабрытанія ўвяла новыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі за падтрымку Расеі. У абноўлены спіс трапілі два беларускія прадпрыемствы. Пра гэта паведамляе МЗС краіны.
Пад санкцыі трапілі "Завод дакладнай электрамеханікі" і ААТ "Планар".
Акрамя таго, санкцыйны пералік папоўніўся яшчэ на 50 пазіцый у дачыненні да расейскіх прадпрыемстваў і фізічных асоб. Пад абмежаванні праз сувязі з Расеяй таксама патрапілі тры кампаніі з Кітая і па адной з Турцыі і ААЭ.