Польскі манетны двор выпусціў першую ў свеце лятучую манету
5- 22.02.2024, 17:24
- 7,186

Яна свеціцца ў цемры.
Польскі манетны двор адчаканіў першую ў свеце лятучую манету. Яе стварылі на замову Банка Камеруна.
Манета можа лунаць у паветры і круціцца дзякуючы магнітнаму полю паміж ёй і падстаўкай, адзначае "Еўрапульс".
Дызайн манеты нагадвае мініятурны касмічны карабель прышэльцаў. Дзякуючы флуарэсцэнтнай фарбе манета не толькі лунае ў паветры, але і свеціцца ў цемры.
Манета атрымала назву UFO MP-1766. Лічба 1766 г. у назве адлюстроўвае дату заснавання Манетнага двара Польшчы. Акрамя таго, намінал манеты складае 1 766 камерунскіх франкаў, што эквівалентна прыкладна 2,69 еўраў.
UFO MP-1766 будзе законным аплатным сродкам у Камеруне.