9 снежня 2024, панядзелак, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны беларускі нафтавы магнат і суўладальнік «Гіпа»

39
Арыштаваны беларускі нафтавы магнат і суўладальнік «Гіпа»
ВАСІЛЬ ВАРФАЛАМЕЕЎ

Васіль Варфаламееў знаходзіцца ў следчым ізалятары.

Паводле інфармацыі “Нашай нівы”, на мінулым тыдні ў следчым ізалятары апынулася адна з цэнтральных фігур беларускага бізнэсу. Затрыманы Васіль Варфаламееў, суўладальнік "Гіпа", "Белмаркета", "Эліз" і іншых кампаній. Сэнс выстаўленых яму прэтэнзій пакуль невядомы. У апошні час бізнэсовец жыў за мяжой.

У пачатку 2023 года Лукашэнка на ўсю краіну абураўся анамальна высокім заробкам кіраўніцтва сеткі “Гіпа”.

Са слоў кіраўніка дзяржкантролю Васіля Герасімава, генеральны дырэктар “Гіпа”, які знаходзіцца за мяжой, - у сярэднім зарабляў 258 тысяч рублёў на месяц. Гэта блізу $100 тысяч. Відавочна, што гаворка ішла менавіта пра Варфаламеева.

Сяргей Варфаламееў у розныя гады ўваходзіў у топ-20 самых уплывовых беларускіх бізнэсоўцаў у рэйтынгах, якія складалі эканамічныя журналісты.

Гэта сапраўды багаты чалавек, які зрабіў капітал на гандлі нафтапрадуктамі, а потым пачаў укладвацца ў рытэйл і вытворчасць. Самы знакаміты, але наўрад ці самы прыбытковы бізнэс Варфаламеева – сетка крам «Гіпа». Там ён генеральны дырэктар і суўладальнік.

Развязаная Пуціным і Лукашэнкам вайна таксама пахавала амбіцыйны праект аб аднаўленні рачнога суднаходства паміж Беларуссю і Украінай, які збольшага фінансаваўся са сродкаў Варфаламеева. Планавалася, што Дняпро паглыбяць, у Новых Жарах узнікне порт з пракладзенай да яго чыгункай, адкуль тавары будуць плысці да ўкраінскіх партоў, а адтуль у Чорнае мора.

Вядома, што ў Варфаламеева глыбокі карпаратыўны канфлікт з іншым суўладальнікам “Гіпа” - уласнікам снэкавай кампаніі “Анега”Алегам Бараноўскім. У свой час Бараноўскі купіў у эстонцаў "Анегу", разлічыўшыся за ўгоду сродкамі "Гіпа" - агульнага з Варфаламеевым бізнэсу. Але таго ў дзель не ўзяў. Ці на волі сам Бараноўскі і іншыя мэнэджары "Гіпа", невядома.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках