27 лiпеня 2024, Субота, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі паляўнічыя заўважылі нільскіх гусей

6
У Беларусі паляўнічыя заўважылі нільскіх гусей

Убачыць гэтую птушку ў нашых краях - вялікі поспех і рэдкасць.

Рэдкая для беларускіх шырот птушка патрапіла ў аб'ектыў беларускіх паляўнічых у Скідалі, Гарадзенскай вобласці. Спецыялісты распазналі ў цікаўнай птушцы, якая гнездавалася ў галінках дрэў, нільскую гусь. Ад сваіх суродзічаў гэтую птушку адрознівае характэрная іржава-карычневая афарбоўка і цёмна-карычневае кольца на шыі, а таксама прыкметныя цёмна-карычневыя плямы вакол вачэй, якія робяць погляд птушкі такім выразным, піша telegraf.news.

Фатаграфіямі нільскіх гусей падзяліліся ў адным з тэматычных чатаў паляўнічыя. У натуральным асяроддзі гэты від селіцца ў Афрыцы на поўдзень ад Сахары і ў даліне Ніла ў Егіпце, а ў шматлікіх краінах Еўропы і Азіі часта выкарыстоўваецца ў якасці дэкаратыўнай паркавай птушкі. Убачыць у Беларусі - вялікі поспех і рэдкасць.

Згодна з інфармацыяй партала «Фаўна Беларусі. Хрыбетныя», нільскую гусь упершыню зафіксавалі ў Беларусі ў пачатку 2020 года. Тады дзве асобіны заўважылі ў наваколлях вёскі Макараўцы Бераставіцкага раёна Гарадзенскай вобласці.

Пазней арнітолагі праз фатаграфіі вызначылі дакладны від птушкі і ўключылі яго ў спіс птушак Беларусі, адносячы яго да катэгорыі С. Да іх залічваюць інтрадуцыраваных або ўцякачоў з няволі, якія стварылі незалежную гнездавую папуляцыю, але размнажацца ў самой краіне яшчэ не сталі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках