27 лiпеня 2024, Субота, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даляр перавысіў 100 расейскіх рублёў

10
Даляр перавысіў 100 расейскіх рублёў

Курс даляра з разлікамі «сёння» ўзляцеў больш чым на ₽5.

На 16:29 паводле Менску валютная пара USDRUB_TOD на Маскоўскай біржы таргавалася на ўзроўні ₽94,4, дадаючы да закрыцця папярэдняй гандлёвай сесіі 2,24%. Аднак ужо а 16:33 паводле Менску каціроўка гэтага інструмента ўзляцела да ₽100,15 і пратрымалася на гэтай адзнацы да 16:34 паводле Менску.

На 16:47 па Менску валютная пара USDRUB_TOD расце на 7,22% да закрыцця папярэдняй гандлёвай сесіі і складае роўна ₽99.

Аб'ёмы таргоў гэтым інструментам таксама імкліва выраслі 22 лютага, сведчаць звесткі Масбіржы. Калі 20 лютага абарачэнне складала ₽34,69 млрд, 21 лютага - ₽40,7 млрд, то сёння гэты паказчык вырас да ₽109,1 млрд.

У паводзінах асноўнай для даляра валютнай пары USDRUB_TOM анамалій зафіксавана не было. На 17:00 па Менску яе каціроўкі дадаюць толькі 0,07% да закрыцця папярэдняй гандлёвай сесіі, курс складае ₽92,61. Курс еўра (EURRUB_TOM) расце на 0,09%, да ₽100,08.

Такі рэзкі скачок на таргах замежнай валютай адбыўся 9 лютага. Тады курс даляра (у інструменце USDRUB_TOM) за адну хвіліну ўзляцеў амаль на ₽3.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках