Самалёт Лаўрова адмовіліся запраўляць у Бразіліі праз санкцыі
31- 22.02.2024, 19:41
- 28,494
Кіраўніку МЗС РФ прапанавалі ляцець на «спадарожцы».
Самалёт кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова праз санкцыі адмовіліся запраўляць у Бразіліі, калі ён накіроўваўся на сустрэчу з прэзідэнтам краіны, паведамляе Aero Telegraph. Паводле звестак СМІ, яму прапанавалі ляцець на «спадарожцы» - у самалёце свайго бразільскага калегі.
Міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў 21-22 лютага браў удзел у сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін G20 у Рыа-дэ-Жанэйра. Адтуль ён меў намер вылецець у Бразіліа на сустрэчу з прэзідэнтам краіны Лулам да Сілвам, аднак сутыкнуўся з цяжкасцямі.
Выявілася, што ў расейскага ўрадавага самалёта Іл-96, на якім лятае Лаўроў, заканчваецца паліва, аднак бразільскі аператар Vibra Energia адмовіўся запраўляць судна, каб не трапіць пад другасныя санкцыі ЗША.
Першапачаткова разглядалася магчымасць запраўкі самалёта газай бразільскіх Паветраных сіл, аднак вайсковага паліва выявілася недастаткова. Паводле звестак СМІ, бразільскі бок прапанаваў Лаўрову ляцець на сустрэчу з да Сілвам на самалёце кіраўніка МЗС Бразіліі Маўра Віейры.
Нагадаем, для самалёта расейскага міністра і раней закрывалі паветраную прастору - так рабілі некаторыя еўрапейскія краіны праз санкцыі ЕЗ.