27 лiпеня 2024, Субота, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія ўкладзе $5,7 млрд у распрацоўку і абсталяванне войска дронамі

Брытанія ўкладзе $5,7 млрд у распрацоўку і абсталяванне войска дронамі

Лондан імкнецца стаць асноўным распрацоўнікам у сферы беспілотных сістэмаў.

Вялікая Брытанія вылучыць £4,5 млрд (блізу $5,7 млрд) на распрацоўку і аснашчэнне ўзброеных сілаў беспілотнікамі ў найбліжэйшыя дзесяць гадоў, паведаміла Мінабароны краіны.

«Новая стратэгія, падмацаваная інвестыцыямі не менш як £ 4,5 млрд цягам наступнага дзесяцігоддзя, паскорыць доступ да беспілотных сістэмаў для УС Вялікай Брытаніі, хутка абсталяваўшы іх інавацыйнымі тэхналогіямі ў паветры, на моры і на сушы», – гаворыцца ў заяве.

Згодна з дакументам, Вялікая Брытанія імкнецца стаць асноўнай распрацоўніцай у сферы беспілотных сістэмаў. Першым прыярытэтам стратэгіі ўстанова назвала паспяховае выкананне планаў паставак дронаў ва Украіну.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках