27 лiпеня 2024, Субота, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал Ходжэс: Украіне трэба знішчыць Керчанскі мост і перарэзаць сухапутны калідор у Крым

5
Генерал Ходжэс: Украіне трэба знішчыць Керчанскі мост і перарэзаць сухапутны калідор у Крым

На ягоную думку, знішчыць Крымскі мост, верагодна, атрымаецца ўжо сёлета.

Самы важны адрэзак, дзе Украіне неабходна атрымаць перамогу ў ходзе гэтай вайны, – гэта Крым. Такое меркаванне выказаў у інтэрв'ю аналітыку-міжнародніку Аляксандру Дземчанку для YouTube-канала заснавальніка выдання «Гардон» Дзмітрыя Гардона былы камандзір войскаў ЗША ў Еўропе генерал-лейтэнант Бэн Ходжэс.

«Той, хто будзе кантраляваць Крым, пераможа ў вайне. Ключом да вызвалення Крымскага паўвострава з'яўляецца ягоная ізаляцыя. Гэта азначае, што трэба знішчыць Керчанскі мост, перарэзаць так званы сухапутны калідор, які ідзе ад Растова ўздоўж берагу Азоўскага мора да Крыма. Гэта вялізнае збудаванне, і гэта не будзе лёгкай задачай. Аднак мяркую, што Узброеныя сілы Украіны распрацоўваюць розныя падыходы, выкарыстоўваючы пры гэтым розныя тэхналогіі. Калі хтосьці ведае, як знішчыць Крымскі мост, то гэта УСУ. Я не ведаю дакладна, як яны гэта зробяць, не магу прадказаць», – сказаў ён.

На думку Ходжэса, знішчыць Крымскі, або Керчанскі, мост, верагодна, атрымаецца ўжо сёлета. Ён адзначыў, што важную ролю выконвае час і наяўнасць магчымасцяў. Для дасягнення мэты ўкраінскім войскам давядзецца знішчыць мноства розных ахоўных збудаванняў, растлумачыў ён.

«Ім неабходна быць упэўненымі ў тым, што яны змогуць гэта ажыццявіць. Яны не могуць проста ўзарваць нейкую частку, а потым не мець магчымасці поўнасцю знішчыць аб'ект. Выбар часу, вядома, будзе звязаны з іншымі актыўнасцямі ўкраінскіх войскаў, але, безумоўна, у мяне няма ніякіх сумневаў у тым, што УСУ будуць здольныя знішчыць Крымскі мост сёлета, калі наступіць прыдатны час», – сказаў Ходжэс.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках