25 красавiка 2024, Чацвер, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус прымушаў мянчанку выйсці замуж за яго

10
Беларус прымушаў мянчанку выйсці замуж за яго

Пагражаў сказаць пра падробленыя вынікі ў чэмпіянаце ў масажы.

У Менску жанчына стала ахвярай шантажу жаніха, які пагражаў сапсаваць ёй працоўную рэпутацыю. Падрабязнасці паведамляе агенцтва «Менск-Навіны».

У міліцыю звярнулася мянчанка, якую сужыцель прымушаў да замужжа. Высветлілася, што жанчына жыла ў сваёй кватэры з 31-гадовым раней асуджаным за крадзеж мужчынам з Баранавіцкага раёна. Кавалер яе ўвесь час раўнаваў, чаму ўзнікалі частыя сваркі, але яшчэ прымушаў яе да замужжа. Калі мянчанка наадрэз адмовіла жаніху, той прыгразіў, што раскажа ўсім, што яна нібыта падрабіла вынікі чэмпіянату ў масажы і незаконна займаецца гэтым відам дзейнасці і выкладаннем. За маўчанне каханы запатрабаваў ад масажысткі 4000 беларускіх рублёў.

Жанчына спалохалася, што мужчына сапраўды нанясе сур'ёзныя страты яе рэпутацыі, і заплаціла за маўчанне. Адну тысячу беларускіх рублёў і 1000 даляраў яна ўзяла ў маці і аддала вымагальніку. Сужыцель патраціў усе грошы і стаў зноў пагражаць мянчанцы, яна пайшла ў міліцыю.

– Праваахоўнікі хутка вывелі зламысніка на чыстую ваду, ён ва ўсім прызнаўся і вярнуў грошы, – гаворыцца ў артыкуле.

Фігуранта судзілі за патрабаванне перадачы маёмасці пад пагрозай распаўсюджвання паклёпніцкіх звестак – вымагальніцтва, учыненае паўторна (ч.2 арт.208 Крымінальнага кодэкса Беларусі) – і асудзілі да 3,5 гадоў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Акрамя таго, яму прызначаны штраф 100 базавых велічыняў (4000 беларускіх рублёў у лютым 2024-га). Таксама на карысць пацярпелай ён выплаціць 2000 беларускіх рублёў маральнай кампенсацыі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках