27 лiпеня 2024, Субота, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн абвясціў пра персанальныя санкцыі супраць Пуціна

6
Байдэн абвясціў пра персанальныя санкцыі супраць Пуціна

Пасля сустрэчы з удавой і дачкой Навальнага.

Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Джо Байдэн правёў сустрэчу з удавой і дачкой расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, які памёр у калоніі. Аб гэтым піша CNN.

Паведамляецца, што неўзабаве пасля сустрэчы з Юліяй і Дар'яй Навальнымі ў Сан-Францыска, амерыканскі лідар анансаваў санкцыі ў дачыненні да прэзідэнта Расейскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна.

Байдэн сустрэўся з удавой і дачкой навальнага
ФОТА: FACEBOOK

«Заўтра мы збіраемся абвясціць аб санкцыях супраць Пуціна, які нясе адказнасць за яго смерць», — сказаў Байдэн.

Прэзідэнт ЗША адзначыў, што расейскі апазіцыянер быў «чалавекам неверагоднай смеласці». Паводле ягоных слоў, па выніках сустрэчы стала зразумела, што жонка Навальнага «працягне барацьбу».

«Мы не здаёмся», – заявіў ён.

Аб сустрэчы з блізкімі Навальнага амерыканскі лідар таксама паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook. Палітык апублікаваў адпаведнае фота.

«Спадчына мужнасці Аляксея будзе жыць у Юліі і Дашы, і незлічоную колькасць людзей ва ўсёй Расеі, якія змагаюцца за дэмакратыю і правы чалавека», - гаворыцца ў публікацыі.

Нагадаем, 16 лютага, калі стала вядома аб смерці Аляксея Навальнага, Джо Байдэн выказаў спачуванні сям'і апазіцыянера. Ён адзначыў, што цяпер «мы не ведаем дакладна, што адбылося». Пры гэтым ён выказаў упэўненасць, што да падзей датычны Уладзімір Пуцін і яго асяроддзе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках