1 верасня 2024, Нядзеля, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі сабраліся ўзяць Кіеў у «хуткаходах» і атрымалі дыягназ

17
У Расеі сабраліся ўзяць Кіеў у «хуткаходах» і атрымалі дыягназ

Відэафакт.

Пенсіянерка з расейскага Новасібірска Тамара Ташлікава, якая вяжа для расейскіх акупантаў рэчы, зрабіла для ваенных падследнікі (жаночыя кароткія шкарпэткі, якія закрываюць толькі ступню) і назвала іх "хуткаходы". 90-гадовая баба Тома, як яны самі яе называюць, дала расейскім салдатам наказ узяць Кіеў, піша obozrevatel.com.

"Працу" Тамары Пятроўны раскручвае рускі паблік "Народны фронт". Аб Ташлікавай рэсурс піша прыкладна раз на тры месяцы, пасля чаго пачынае падчышчаць каментары, бо нават расейцам такая дзейнасць, мякка кажучы, здаецца дзіўнай.

Чарговае відэа паказвае, як баба Тома перадае захопнікам падследнікі пад назвай "На Кіеў". “Яны як скараходы ў Кіеў - жык, жык - і давядуць!”, - мяркуе расійская пенсіянерка.

Як паведамляе рэсурс, вырабленыя бабкай рэчы акупанты ўжо ацанілі і паабяцалі "на Кіеў, значыць на Кіеў".

У каментарах, якія пакуль не выдалілі, расейцы лаюць сваё Мінабароны, якое чамусьці не забяспечвае салдат жаночымі падследнікамі.

Адзін з самых смешных каментароў: карыстальнік склаў спіс з загалоўкаў расейскага друку, у якіх фігуруюць жанчыны з псіхічнымі разладамі. Намёк быў зразумелым і атрымаў дастатковую колькасць падаьаек.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках