Амбасадар ЗША ў ААН: Мы шукаем альтэрнатыўныя шляхі экспарту ўкраінскага збожжа
7- 23.02.2024, 11:23
- 2,576
Гэта хутка прынясе вынік.
Амбасадарка ЗША ў ААН Лінда Томас-Грынфілд, адказваючы на пытанне «Польскага Радыё» аб аграрным крызісе на польска-ўкраінскай мяжы, паведаміла:
«Украінскае збожжа павінна патрапіць на міжнародны рынак. Я разумею напружанасць, якая ўзнікла на мяжы. Але я ведаю, што ААН разглядае іншыя кірункі для экспарту ўкраінскага збожжа. Спадзяюся, гэта хутка прынясе вынік».
Аб неабходнасці развязання праблемы, звязанай з прытокам збожжа з Украіны, заяўляюць афіцыйныя асобы як у Варшаве, так і ў Кіеве.