27 лiпеня 2024, Субота, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вільні пройдзе 12-ы Форум свабоднай Расеі

10
У Вільні пройдзе 12-ы Форум свабоднай Расеі

Галоўная тэма - забойства расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага.

23 і 24 лютага ў Вільні адбудзецца 12-ы Форум свабоднай Расеі.

Галоўнай тэмай мерапрыемства стане забойства ў расейскай калоніі апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.

У Форуме возьмуць удзел расейскія палітыкі, экспэрты і журналісты, а таксама прадстаўнікі Украіны. Сярод удзельнікаў – сузаснавальнік Форума свабоднай Расеі Гары Каспараў, палітык Генадзь Гудкоў, публіцыст, намеснік старшыні Урада РФ (1997 г.) Альфрэд Кох, кіраўнік украінскага Цэнтра грамадзянскіх свабод, лаўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Аляксандра Мацвійчук, галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна, амерыканскі гісторык і пісьменнік Юрый Фяльшцінскі і іншыя.

Сярод тэм дыскусійных панэляў Форума:

- Два гады вялікай вайны: Што далей?

- Праваабарона. Традыцыйны падыход і выклікі ваеннага часу: палітзэкі, партызаны, добраахвотнікі і спрэчныя кейсы гвалтоўных акцый

- «Партыя перамогі Украіны» і «антываенная партыя»: Ці можа быць адзіная стратэгія ў расейскай апазіцыі?

- Эканоміка доўгай вайны

- Вайна і вера: Ідэалогія маскоўскай патрыярхіі як інструмент агрэсіі

- На парозе Трэцяй сусветнай вайны: Крызіс міжнароднай сістэмы бяспекі

- Вайна ці СВА: Выбар расейцаў

- Перманентная вайна як форма існавання рэжыму Пуціна.

Галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна будзе мадэраваць дыскусію «Украіна і мы: узаемадзеянне і каардынацыя намаганняў для перамогі над расейскімі акупантамі». У панэлі возьмуць удзел украінскі дэпутат ад партыі «Слуга народа» Алег Дунда, экс-дэпутат Дзярждумы РФ, апазіцыйны палітык Ілля Панамароў, украінскі палітолаг Міхаіл Сава, вядомая расейская грамадская актывістка Яўгена Чырыкава, расейскі лекар Андрэй Хваля, які сёння дапамагае параненым байцам УСУ.

Форум свабоднай Расеі - найбуйнейшая пляцоўка расейскай апазіцыі, заснаваная ў 2016 годзе. Яна аб'ядноўвае прадстаўнікоў расейскай грамадскасці як у Расеі, так і за мяжой, якія займаюць бескампрамісную пазіцыю ў дачыненні да рэжыму Пуціна, выступаючы за поўны дэмантаж пуцінскай дыктатуры, аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і вызваленне ўсіх акупаваных Расеяй тэрыторый.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках