27 лiпеня 2024, Субота, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі аэрапорт патрапіў у скандал праз відэароліка да 23 лютага

52
Менскі аэрапорт патрапіў у скандал праз відэароліка да 23 лютага

Відаць, допіс задумваўся як жартоўны, аднак атрымалася зусім не смешна.

Афіцыйны тэлеграм-канал Нацыянальнага аэрапорта Мінск-2 раніцай 23 лютага павіншаваў са святам "усіх моцных, мужных, адважных і смелых", пасля чаго апублікаваў відэаролік. У ім расказваецца, як бы выглядала праца, калі б усё рабілі толькі жанчыны. Відаць, допіс задумваўся як жартоўны ў кантэксце даты, аднак атрымалася зусім не смешна, піша zerkalo.io.

У відэа разыграны некалькі сцэнак - яны ілюструюць задачы, якія супрацоўніцы аэрапорта выконваюць кожны дзень. Аднак паказана ўсё відавочна з сэксісцкага пункта гледжання.

Напрыклад, на прыёме багажу супрацоўніца не можа справіцца з чамаданам, таму кліча свайго калегу, каб падняць яго разам. Жанчына з аэрадромнай каманды "падлабуньваецца" з папераджальнымі маячкамі і прытанцоўвае з імі ў руках замест таго, каб падаваць сігналы. А яшчэ адна супрацоўніца, каб на корпусе аўтобуса было не відаць драпіну, замазвае яе лакам для пазногцяў.

Частка відэа прысвечаная таму, што з жанчын не атрымалася б добрых кіраўніц. Тлумачыцца гэта тым, што на нарадзе яны нібыта будуць выключна размаўляць і глядзець адно аднаму ў тэлефоны.

Нарэшце, у роліку "жартуюць", што жанчыны не ўмеюць кіраваць службовай тэхнікай. На гэтую тэму сыгралі цэлыя дзве сцэнкі: у першай супрацоўніца аэрапорта (пасля таго як асвяжыла макіяж) спрабуе пачаць рух на пажарнай машыне - і кожны раз глухне; у другой жанчына нібы не можа дацягнуцца да педалі, і таму ёй неабходна "падстаўка" з глянцавых часопісаў.

Нагадаем, што летась фем-група Кардынацыйнай рады праводзіла апытанне сярод жыхароў і жыхарак Беларусі — акурат на тэму гендэрнай няроўнасці. Паводле атрыманых звестак, практычна ўсе пагадзіліся са сцвярджэннем, што жанчына можа быць паспяховым палітыкам, а мужчына - выхавацелем у дзіцячым садку. Аднак у здольнасць жанчын быць эфектыўнымі мэнэджаркамі вераць толькі 35,7% мужчын (сярод беларусак гэты паказчык - 58,3%).

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках