27 лiпеня 2024, Субота, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін прымусіў дзяцей пяць гадзін стаяць на марозе ў чаканні ягонага візіту

18
Пуцін прымусіў дзяцей пяць гадзін стаяць на марозе ў чаканні ягонага візіту

Прапагандысты Крамля пракалоліся з пастановачным відэа.

Кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін падчас свайго візіту ў Чувашыю прымусіў мясцовых жыхароў некалькі гадзін чакаць яго на марозе.

Пры гэтым у масоўцы, сабранай для карцінкі на федэральных каналах, былі і дзеці, пра што сведчыць апублікаванае ў сацсетках відэа.

З задумы расейскай прапаганды, картэж Пуціна павінен быў зрабіць нібыта «незапланаваны» прыпынак, каб «цар» змог пагутарыць са сваімі «халопамі», аднак той, як звычайна, спазніўся.

«Нягледзячы на мароз, прэзідэнт надумаў выйсці да людзей», - захапіўся дыктатарам адзін з яго прапагандыстаў.

Аднак ужо неўзабаве высветлілася, што «подзвіг» Пуціна незаўважны на фоне таго, што натоўп з дзецьмі чакаў яго на гэтым марозе каля пяці гадзін.

«Пяць гадзін. Нават дзеці чакалі», - адзначыла адна з расеек.

У той жа час у некаторых карыстальнікаў сацсетак узніклі сумневы з нагоды таго, што настолькі звар'яцелы на сваёй бяспецы чалавек як ён, сапраўды б адважыўся выйсці да выпадковых людзей.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках