Беларускіх зуброў адпраўляюць у Расею
7- 23.02.2024, 12:50
- 3,302
На гэты раз заяўка паступіла з Кастрамы.
У нацыянальны парк Белавежская Пушча паступіў запыт з Расеі яшчэ на дзевяць зуброў. Пра гэта паведамляе OL.
Заяўка паступіла з Кастрамы. Першая партыя гэтых жывёл была адпраўленая ў гэты рэгіён у 2023 годзе. Акрамя таго, 18 зуброў дастаўлены ў Башкартастан. Як паведамлялася, за кожнага з іх у сярэднім заплацілі па $8-9 тысяч. Яшчэ два зубры адпраўленыя ў Пекін.
Для дастаўкі зуброў у расейскія рэгіёны выкарыстоўваюць аўтамабільны транспарт, у той час як у Кітай зубры едуць на самалёце.