11 кастрычнiка 2024, Пятніца, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Расея атрымае сюрпрыз»: Зяленскі заявіў аб падрыхтоўцы новага контрнаступлення

29
«Расея атрымае сюрпрыз»: Зяленскі заявіў аб падрыхтоўцы новага контрнаступлення
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Названая задача нумар адзін.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ў 2024 годзе Украіна плануе не толькі абараняцца, але і рыхтаваць новы контрнаступ.

Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю амерыканскаму журналісту Брэту Баеру, якое трансляваў тэлеканал Fox News.

Са слоў кіраўніка Украіны, у супрацьстаянні з такой краінай як Расея, нават абарона - гэта вялікая задача і выклік.

«Абараняцца - задача нумар адзін. Працягваць нашу паспяховую гісторыю на Чорным моры - мы будзем рабіць гэта. Я не буду ўдавацца ў дэталі, але яны, расейцы, атрымаюць неспадзяванкі. Поўдзень важны. Абарона ўсходу, дзе ў іх больш за 200 тысяч салдат, - таксама вельмі важная», - сказаў прэзідэнт Украіны.

«І, канешне, мы будзем рыхтаваць новае контрнаступленне, новую аперацыю. Канешне, я не кажу, што мы будзем проста стаяць. Гэта залежыць ад шматлікіх рэчаў», - адзначыў Зяленскі.

Таксама ён пракаментаваў контрнаступленне УСУ ў 2023 годзе. Прэзідэнт падкрэсліў, што трэба думаць і аб жыцці байцоў, бо хуткі рух будзе азначаць страту людзей, а калі Украіна страціць салдат, яна страціць усё.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках