27 лiпеня 2024, Субота, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарка Пінска набыла няякасны абутак у інтэрнэт-краме, а ёй адмовіліся вяртаць грошы

6
Жыхарка Пінска набыла няякасны абутак у інтэрнэт-краме, а ёй адмовіліся вяртаць грошы

Але жанчына ўсё ж такі змагла вырашыць праблему.

Жанчына з Пінска купіла ў онлайн-краме абутак, але неўзабаве там трэснула падэшва. Вярнуць грошы за няякасны тавар прадавец не захацеў без правядзення экспэртызы. У выніку пінчанка звярнулася ў Дзяржкамітэт судовых экспэртыз, паведамляецца на сайце ведамства.

"Пры даследаванні абутку экспэрт прыйшоў да высновы, што дэфекты ў выглядзе расколін на падэшве з'яўляюцца схаванымі вытворчымі, прычынай іх утварэння сталі канструктыўныя асаблівасці дэталяў абутку і матэрыялы вырабу падэшвы", — гаворыцца ў паведамленні.

Атрымаўшы заключэнне экспэртызы, жанчына зноў звярнулася да прадстаўніка маркетплэйсу. Ён вярнуў ёй грошы за абутак, але, парушаючы закон, адмовіўся кампенсаваць выдаткі на экспэртызу.

У выніку ўрэгуляваць канфлікт удалося ў дасудовым парадку. Прадавец кампенсаваў жанчыне кошт экспэртызы, а таксама маральную шкоду сумай 400 рублёў і іншыя выдаткі, звязаныя з вяртаннем няякаснага тавару.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках