27 лiпеня 2024, Субота, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўвялі больш за 500 новых санкцый супраць Расеі

40
ЗША ўвялі больш за 500 новых санкцый супраць Расеі
ДЖО БАЙДЭН
ФОТА: GETTY IMAGES

Пра маштабны пакет абвясціў прэзідэнт Джо Байдэн.

Злучаныя Штаты Амерыкі ўвялі маштабны пакет санкцый супраць Расеі за вайну ва Украіне і смерць расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага.

Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, паведамляе прэс-служба Белага дома.

«Сёння я абвяшчаю аб увядзенні больш за 500 новых санкцый супраць Расеі за яе заваявальную вайну ва Украіне, якая працягваецца, і за смерць Аляксея Навальнага», - заявіў ён.

Са слоў Байдэна, санкцыі будуць накіраваныя супраць асоб, звязаных са зняволеннем Навальнага ў турме, а таксама супраць расейскага фінансавага сектара, абаронна-прамысловай базы, закупачных сетак і асоб, якія ўхіляюцца ад санкцый на шматлікіх кантынентах.

«Яны дазволяць (расейскаму дыктатару Уладзіміру - рэд.) Пуціну заплаціць яшчэ больш высокую цану за сваю агрэсію за мяжой і рэпрэсіі ўнутры краіны», - падкрэсліў ён.

Акрамя гэтага Злучаныя Штаты ўводзяць новыя экспартныя абмежаванні ў дачыненні да амаль 100 арганізацый за «выкананне стоенай падтрымкі расейскай вайсковай машыны».

«Мы прымаем меры далейшага скарачэння даходаў Расеі ад продажу энэрганосьбітаў. І я даручыў сваёй камандзе ўзмацніць падтрымку грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ і тых, хто змагаецца за дэмакратыю па ўсім свеце», - падкрэсліў Байдэн.

Смерць Навальнага і новыя санкцыі супраць РФ

16 лютага 47-гадовы расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны страціў прытомнасць і пасля памёр у арктычнай калоніі «Палярны воўк», дзе адбываў трохгадовы тэрмін зняволення.

Жонка палітыка Юлія Навальная абвінаваціла кіраўніка РФ Уладзіміра Пуціна ў смерці свайго мужа.

У ЗША пацвердзілі, што Навальны пайшоў з жыцця не натуральным шляхам і анансавалі новы пакет санкцый супраць Расеі. Новыя абмежаванні закрануць яе абаронную прамысловасць і закліканы скараціць экспартны патэнцыял.

У Дзярждэпартаменце ЗША паведамілі, што санкцыі будуць мець «зруйнавальны характар».

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках