1 верасня 2024, Нядзеля, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі Чырвоны Крыж злавілі на хлусні

5
Беларускі Чырвоны Крыж злавілі на хлусні

Падрабязнасці.

Беларускі Чырвоны Крыж злавілі на хлусні. Яшчэ ў канцы 2020-га заяўлялася, што ён больш не будзе засядаць у выбарчых камісіях, бо гэта не супадае з асноўнымі прынцыпамі міжнароднага руху - нейтральнасцю і незалежнасцю. А ў выніку ягоныя супрацоўнікі там знайшліся, піша «Бюро».

Выданне спасылаецца на афіцыйны адказ Беларускага Чырвонага Крыжа. У ім ідзе размова аб тым, што пасля ўступлення ў сілу новага закона аб БТЧК у лістападзе 2020 года, арганізацыя не будзе прымаць удзел у выбарчых працэсах. Высветлілася, што рэдакцыя закона, якая дзейнічала з 2011-га, не змяшчала абмежаванняў што да ўдзелу грамадства ў выбарах. У яе новай рэдакцыі дадалі артыкул аб тым, што арганізацыя абавязаная кіравацца не толькі законамі РБ, але і статутамі Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. Тым самым яны не могуць удзельнічаць у выбарах на розных узроўнях.

І вось нядаўна знайшліся, як мінімум, у трох выбарчых акругах у спісах камісій супрацоўнікі БТЧК: Бабруйска-Першамайская выбарчая акруга № 79, Быхаўская выбарчая акруга № 81 і Крычаўская выбарчая акруга № 83. А дзейны генеральны сакратар таварыства, сумна вядомы Дзмітрый Шаўцоў зноў ідзе у дэпутаты ў адной з менскіх акруг.

Раней Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа ўжо абвінавачвалі ў датычнасці да масавых фальсіфікацый. Напрыклад, на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках