27 лiпеня 2024, Субота, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашысты зладзілі «хапун» у Петрыкаве і Жыткавічах

7
Лукашысты зладзілі «хапун» у Петрыкаве і Жыткавічах

Затрымана сама меней шасцёра мясцовых жыхароў.

Сілавікі зрабілі справаздачу аб рэйдзе «з падраздзяленнем спецыяльнага прызначэння «Буран» у Петрыкаве і Жыткавічах.

«Падчас адпрацоўкі выяўлены персанажы, якія грэбуюць арт. 19.11 (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі) КоАП, а таксама арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці), арт. 368 (Знявага Аляксандра Лукашэнкі) і арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) КК Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні ГУБАЗіК.

Мяркуючы з апублікаванага відэа, затрымана сама меней шасцёра мясцовых жыхароў. Нехта з іх прызнаўся ў падпісцы на «экстрэмісцкія паблікі», нехта прызнаўся ў няўхвальных выказваннях пра Аляксандра Лукашэнку.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках