27 лiпеня 2024, Субота, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзеля адной фразы: навошта Мядзведзеў выдаў новую порцыю скандальных заяў

4
Дзеля адной фразы: навошта Мядзведзеў выдаў новую порцыю скандальных заяў

Экспэрт адказаў.

Надоечы дарадца старшыні Савета бяспекі Расеі Дзмітрый Мядзведзеў даў новае інтэрв'ю, у якім выдаў шэраг дзіўных заяў. Ён падкрэсліў, што Расея марыць захапіць Кіеў і Адэсу.

Таксама Мядзведзеў згадаў аб перамовах з Украінай, якія, як высветлілася, Расеі ўжо і не патрэбныя. Падрабязна заявы Дзмітрыя Мядзведзева ў эфіры «24 Канала» прааналізаваў паліттэхнолаг Міхаіл Шэйтэльман.

Што хацеў данесці Мядзведзеў

Намеснік старшыні Савета Бяспекі Расеі Дзмітрый Мядзведзеў нядаўна даў вялікае інтэрв'ю, у якім зняславіўся шэрагам заяў. Ён заявіў, што расейскія акупанты зноў дойдуць да Кіева дзеля мэты так званай «СВА». Адэсу ён назваў «расейскім горадам».

«Расейцы, як заўсёды, спрабуюць усіх абхітрыць, маўляў, ніхто ў свеце не здагадаецца, што яны робяць. Зразумела, што Расея хоча захапіць Кіеў і Адэсу, але Мядзведзеў так асцярожна выказваўся: «Кіеў захопім, але неяк потым, Адэсу мы чакаем», - адзначыў Міхаіл Шэйтэльман.

У інтэрв'ю Мядзведзева таксама былі цікавыя супярэчнасці. Ён заявіў, што Кіеў - «расейскі горад», аднак з яго чамусьці нібыта «ідзе пагроза існаванню Расеі». Акрамя таго, Мядзведзеў сказаў, што Расея не хоча дамаўляцца з Украінай, хаця Уладзімір Пуцін сцвярджаў пра адваротнае.

«Навошта ён увогуле выступіў? Усё было для апошняй фразы. Ён сказаў, што на Захадзе нібыта прапануюць весці перамовы з Расеяй і шукаць кампраміс, але ім гэта ўсё нецікава. То бок, гэта толькі Пуцін спрабуе прадушыць тэму перамоў, фактычна гатовы цалаваць рукі і ногі заходнім палітыкам. У іх ідзе гульня ў добрага і злога паліцыянта», - падкрэсліў паліттэхнолаг.

Больш за тое, Мядзведзеў прыстрашыў украінцаў на акупаваных тэрыторыях, якія чакаюць дэакупацыі, высылкай у Сібір. Прымусовую дэпартацыю, пра якую сказаў расейскі палітык, могуць разглядаць як акт генацыду. Таму з такімі заявамі могуць разбірацца і ў Гаазе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках