27 лiпеня 2024, Субота, 2:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік УСУ назваў момант, калі Пуціна, не задумваючыся, заб'юць свае

4
Палкоўнік УСУ назваў момант, калі Пуціна, не задумваючыся, заб'юць свае
ПЁТР ЧЭРНІК

Чаму?

Як толькі Украіна пераможа расейцаў, адразу ж гэтым падпіша смяротны прысуд Пуціну, таму што слабога кіраўніка трываць у РФ не будуць і адразу яго ліквідуюць, заявіў «24 каналу» палкоўнік УСУ ў запасе, вайсковец эксперт Пётр Чэрнік.

На думку вайсковага экспэрта, ад зыходу вайны ва Украіне залежыць жыццё прэзідэнта РФ, ён гэта цудоўна разумее. Менавіта таму кіраўнік Крамля будзе сапраўды ваяваць да апошняга расейца, каб захаваць сабе жыццё.

Вядоўца «24 канала» спытаў, якая імавернасць таго, што пасля выбараў у прэзідэнты ў РФ абвесціць мабілізацыю пад лозунгам «Вставай, страна огромная».

У адказ на гэта вайсковы экспэрт сказаў наступнае: «Высокая. Я не скажу ў адсотках, але яна вельмі высокая. Чаму? У Пуціна вельмі складанае становішча. Мы выдатна разумеем, што калі ён саступіць у гэтай вайне, то яму гамон: яго заб'юць свае. Яны яго заб'юць, не задумваючыся, бо ў іх гісторыя ўся такая. «Вежы Крамля», якія прыйдуць да высновы, што «важак» ужо не той і не можа выконваць стратэгічныя імперскія функцыі, яго адразу прыбяруць. Варта ўспомніць двубой паміж Берыяй і Сталінам, дзе ніхто не бачыў Хрушчова, але ён імгненна перамог усіх. У іх уся такая гісторыя, у іх усё так створана. Калі так, то Пуцін пойдзе практычна на ўсё, каб за ўсялякі кошт найперш сярод сваіх уласных драпежнікаў давесці, што ён дзеяздольны», - праліў святло на матывацыю Пуціна весці вайну Пётр Чэрнік.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках