У Баранавічах двое хлопцаў адарвалі вусы мясцовай славутасці
11- 23.02.2024, 15:48
- 6,996

Патлумачылі гэта тым, што "былі ў добрым настроі".
Двое жыхароў Баранавічаў пашкодзілі мясцовую славутасць (ліхтар у выглядзе Ката Бегемота), адарваўшы яму вусы. Пра гэта паведамілі ва УУС Берасцейскага аблвыканкама.
Заяву ў міліцыю на іх напісаў дырэктар мясцовай ЖКГ. Ён расказаў, што ў цэнтры горада невядомыя пашкодзілі каваны ліхтар, сарваўшы металічныя элементы, тым самым яны прычынілі матэрыяльную шкоду жыллёва-камунальнай гаспадарцы на суму блізу 200 рублёў.
Аператыўнікі ўстанавілі асобы падазроных. Імі былі два браты 22 і 25 гадоў. Абодва раней былі судзімыя за крадзеж і хуліганства.
Затрыманыя патлумачылі, што на той момант былі ў добрым настроі і не разумелі, што рабілі.
Па факце пашкоджання ліхтара распачатая крымінальная справа за апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці.