27 лiпеня 2024, Субота, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Проста містыка нейкая»: відэа з менскага аўтобуса выклікала пытанні ў расейцаў

19
«Проста містыка нейкая»: відэа з менскага аўтобуса выклікала пытанні ў расейцаў

Беларусы ўсё растлумачылі.

Відэа з перапоўненага аўтобуса ў Менску на днях спарадзіла бурную дыскусію ў TikTok. Гледачы з Расеі не разумелі: чаму ніхто з пасажыраў не заняў адзінае свабоднае месца ў аўтобусе? І калі замежнікі палічылі, што гэта «проста містыка нейкая», то беларусаў сітуацыя ані не здзівіла і яны хутка патлумачылі аўтару роліка, у чым прычына незвычайных паводзін пасажыраў, піша telegraf.news.

«Містычнае» відэа, знятае адным з пасажыраў аўтобуса, з'явілася на старонцы checkpoint.by і за дзень набрала амаль 328 тысяч праглядаў. У каментарах, колькасць якіх ужо перавысіла паўтысячы, многія задаваліся пытаннем: што не так з пасажырам, побач з якім заставалася свабоднае месца, але ніхто не адважваўся яго заняць, нягледзячы на тое, што сам аўтобус быў поўны людзей.

Сам аўтар відэа спісаў усё на асаблівасці менталітэту беларусаў і, мяркуючы па каментарах, не далёка адышоў ад ісціны. Удзельнікі «тлумачальнай брыгады» з самой Беларусі хутка далі разгадку таямніцы «пустога месца»: «калі ёсць рэсурс пастаяць, то можна і пастаяць - раптам камусьці больш патрэбна».

«Проста, калі не моцна стаміўся, не садзішся, думаючы можа камусьці іншаму важней. А моладзь часта ўвогуле не садзіцца, каб не ўставаць, калі побач апынуцца людзі сталага веку», — патлумачыў адзін з каментатараў.

«Звычайна, я не саджуся, калі мне здаецца, што камусьці можа быць больш патрэбна, ну, бабулька там недалёка стаіць ці яшчэ што», – падзяліўся ўласным досведам іншы чалавек.

«Я стаю проста праз тое, што можа паджылы чалавек захоча сесці, а пабаіцца сказаць. Нават калі моцна стамлюся, усё адно стаю», — агучыў аналагічную версію трэці, а адна з прадстаўніц прыгожага полу адзначыла, што для Беларусі гэта прыклад «звычайнай культуры паводзінаў у грамадскіх месцах» для мужчын, якая спалучаецца з вайсковай выпраўкай.

Зрэшты, каментарыі многіх гледачоў гавораць пра яшчэ адну асаблівасць, характэрную для некаторых пасажыраў грамадскага транспарту — няўпэўненасць у сабе і не жаданне прыцягваць да сябе залішнюю ўвагу іншых.

«Кожны пасажыр проста глядзіць на пустое месца і чакае, пакуль нехта сядзе і сам не вырашаецца, каб не сесці раней за іншага, гэтак жа сябе адчуваю», — растлумачыў адзін з каментатараў.

Яшчэ адзін варыянт, значна больш прагматычны, падкінулі адразу некалькі каментатараў, якія заявілі, што ні ветлівасць, ні няўпэўненасць у сабе тут ні пры чым, а людзі аддаюць перавагу стаяць, а не сядзець у грамадскім транспарце, бо «так лепш пільнаваць кантралёраў».

«Безбілетнікі стаяць і глядзяць у акенца, выглядаюць кантору. Сядзеш - пагарыш», - напісаў адзін з тых, хто прытрымліваецца гэтай версіі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках