27 лiпеня 2024, Субота, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі генерал: У NATO памянялі планы да балтыйскіх дзяржаў

16
Украінскі генерал: У NATO памянялі планы да балтыйскіх дзяржаў
ІГАР РАМАНЕНКА

Ігар Раманенка ацаніў сцэнарый вайны РФ і Альянсу.

Рыторыка аб «здольнасці» Расеі хутка захапіць краіны Балтыі раўнасільная таму, што раней заяўлялі ў Маскве аб Кіеве і ўсёй Украіне. У NATO памянялі планы наконт балтыйскіх дзяржаў, і новыя захады не дапусцяць прасоўвання расейскіх акупантаў. Пра гэта заявіў былы намеснік начальніка Генштаба УСУ, генерал-лейтэнант запасу Ігар Раманенка.

Падчас чата на «Главреде» ён сказаў аб тым, што наўрад ці акупацыйныя войскі РФ здольныя да хуткага захопу краін Балтыі.

«Гэта раўназначна размовам аб тым, што Расея магла ўзяць Кіеў за тры дні, а ўсю Украіну - за месяц. NATO зараз праводзіць маштабныя вучэнні, у якіх задзейнічаныя 90 тысяч чалавек. Вучэнняў такога маштабу там не праводзілі 40 гадоў», - адзначыў Раманенка.

Таксама ён дадаў, што Альянс змяніў канцэпцыю ў стаўленні да Латвіі, Літвы і Эстоніі, каб не дапусціць прарыву расейскіх акупантаў.

Акрамя таго, краіны Балтыі перагледзелі канцэпцыю сваіх дзеянняў у выпадку пачатку вайны з Расеяй. Раней меркавалася, што калі РФ нападзе, то яна проста зойдзе на тэрыторыю. Але, убачыўшы, што адбывалася з людзьмі на поўначы Украіны, у Бучы, Ірпені і іншых гарадах, якія былі часова акупаваныя расейскімі войскамі, краіны Усходняй Еўропы вымусілі кіраўніцтва NATO перагледзець імаверныя планы дзеянняў, засяродзілі ў іх свае сілы, пачалі падвышаць свой вайсковы патэнцыял на ўсходніх межах, каб не дапусціць сур'ёзнага прасоўвання Расеі на ўсіх кірунках», - падкрэсліў Ігар Раманенка.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках