Відэафакт: Пуцін ускінуў руку ў нацысцкім прывітанні
16- 23.02.2024, 17:13
- 21,142
![Відэафакт: Пуцін ускінуў руку ў нацысцкім прывітанні](https://i.c97.org/ai/584862/aux-head-1708697718-20240223_putin_ziga_360.jpg)
Падчас звароту да спартоўцаў.
Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін паказаў нацысцкае прывітанне на адкрыцці спартыўных спаборніцтваў Гульні будучыні ў Казані.
Адпаведнае відэа было апублікаванае ў сацсетках.
На ім бачна, як кіраўнік крамлёўскага рэжыму, знаходзячыся на ўрадавай трыбуне, віншуе ўдзельнікаў мерапрыемства з яго пачаткам, пасля чаго заканчвае сваю прамову падабенствам нацысцкага віншавання.
«У добры час!», - пажадаў Пуцін расейскім спартоўцам, падняўшы правую руку «да сонца».