27 лiпеня 2024, Субота, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Майму сыну ўжо 17, і ім ужо ваенкамат цікавіцца»

11
«Майму сыну ўжо 17, і ім ужо ваенкамат цікавіцца»

Беларускія бацькі стараюцца выправіць дзяцей на вучобу за мяжу.

Лукашысты хочуць выключыць «усялякія ўцёкі за межы краіны» школьнікаў і студэнтаў, якія збіраюцца прадаўжаць вучобу за мяжой. Ex-press.by спытаў у чытачоў, ці спыніць гэта студэнтаў, якія хочуць вучыцца за мяжой.

«Я, дзякуй Богу, выправіў вучыцца за мяжу дваіх дзяцей. Яны мелі намер вярнуцца ў Беларусь і тут працаваць. Але тое, што ў краіне адбываецца, прымусіла іх думаць, што ім не трэба вяртацца. Думаю, што даўно не новая ідэя – вярнуцца да “найлепшых савецкіх традыцый” шляхам забароны на выезд за мяжу – гэта абсурд. Нельга ігнараваць факт, што многія школьнікі і студэнты імкнуцца атрымаць адукацыю па-за межамі краіны праз недахопы ў існай сістэме адукацыі».

«Я хацела б, каб мае дзеці вучыліся ў Беларусі. Толькі не ў Беларусі Лукашэнкі. Ён прызнаў нізкую якасць беларускай адукацыі. А тое, як ён збіраецца гэтую якасць падвышаць, гэтую адукацыю заб'е...»

«У мяне сур'ёзныя пытанні да сістэмы адукацыі ў краіне. Гэта страшна: я плачу за вучобу ва ўніверсітэце, а дзіцяці залікі ставяць за ўдзел у праўладных мітынгах. Улады могуць колькі заўгодна гаварыць, што яны ўсведамляюць праблемы. Але яны і ёсць праблема... Студэнты змушаныя шукаць магчымасці навучання за мяжой праз незадаволенасць якасцю адукацыі, якасцю жыцця, адсутнасцю свабоды».

«Дзіця ў 11-м класе, для нас заявачкі Лукашэнкі – трывожны сігнал. Хоць... кожны дзень – суцэльная трывога. Мы ўсё роўна думаем, што ён з'едзе».

«У мяне сын першы год пасля школы не паступіў, давялося служыць у войскі. Вярнуўся наскрозь задзяўбаны прапагандай, хоць я прыязджаў да яго, на розныя важныя тэмы размаўляў. Перад войскам думаў, што будзе рабіць яшчэ, а калі прыйшоў дадому, расхацеў. Мы ўсёй сям'ёй падключыліся... Гутарым пра нашу рэчаіснасць. Здаецца, атрымалася. На днях раніцай прачнуўся, кажа: з'язджаць мне трэба, давай падумаем, як візу зрабіць. Цяпер вызначаецца, дзе будзе вучыцца і, напэўна, працаваць. Паедзе да сваякоў у Нямеччыну».

«Майму сыну ўжо 17, і ім ужо ваенкамат цікавіцца. Плачу і вельмі спадзяюся, што неяк атрымаецца не ісці ў войска. Усё буду рабіць для таго, каб ён з'ехаў... Нават калі не атрымае атэстат».

«Дачка сёлета паступіла ў Аўстрыі пасля года вучобы ў менскай ВНУ. Я шчаслівая, хоць, калі мы ўбачымся цяпер, вялікае пытанне. Дачка адвучылася ўсяго нічога, але таксама шчаслівая, я бачу... Вучоба за мяжой дае студэнтам шанец мець зносіны з людзьмі з розных краінаў і культураў, дапамагае ім лепш разумець і паважаць іншыя народы. Свабода – гэта шчасце, і мая дачка гэта ведае».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках