27 лiпеня 2024, Субота, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУР і Паветраныя сілы Украіны знішчылі расейскі А-50

159
ГУР і Паветраныя сілы Украіны знішчылі расейскі А-50

(Абноўлена) Самалёт ліквідавалі ў раёне Азоўскага мора.

Украінскія вайскоўцы над акваторыяй Азоўскага мора збілі расейскі самалёт А-50 увечары пятніцы, 23 лютага. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на крыніцы ў Сілах абароны Украіны.

Паводле яго звестак, гэта была супольная аперацыя Паветраных сілаў Украіны і Галоўнай управы разведкі. Узровень пашкоджання ўдакладняецца.

«Шанцы на захаванне самалёта мінімальныя», – паведамілі крыніцы.

Варта нагадаць, што ў Расеі было ўсяго 9 такіх самалётаў, але не ўсе з іх баяздольныя. А-50 здольны весці выведку і наводзіць цэлі для ўдараў.

Адзначым, што раней, 14 студзеня 2024 года, над Азоўскім морам ужо былі збітыя расейскі самалёт А-50 і паветраны камандны пункт ІЛ-22.

Напісаць каментар 159

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках