27 лiпеня 2024, Субота, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Разам з А-50 у Краснадарскім краі збілі расейскі Іл-76

12
Разам з А-50 у Краснадарскім краі збілі расейскі Іл-76

Борт без апазнавальных знакаў раскалоўся напалам.

У небе над Канеўскім раёнам Краснадарскага краю, акрамя А-50, збілі яшчэ адзін самалёт УС РФ Іл-76. Пра гэта пішуць расейскія Telegram-каналы.

«З зямлі нешта прыляцела. Ніхто не ведае што. На месцы працуюць пажарныя, усё ўжо патушылі амаль, вайскоўцы апазналі Іл-76», – паведамілі відавочцы падзення самалёта.

Расейскія СМІ сцвярджаюць, што пры падзенні самалёт раскалоўся на дзве часткі. Адна ўпала ў поле, а другая прызямлілася за адным з прыватных дамоў на хутары Працоўная Арменія. Таксама сцвярджаюць, што на месцы падзення чуваць выбухі.

Таксама жыхары хутара падзяліліся сваімі ўражаннямі пасля падзення расейскага самалёта. Кажуць, што чулі два «плескачы» і гул.

«Ён ляцеў з палёў, і калі мы пачулі два плескачы і гул, выбеглі на вуліцу. Прайшоў проста над намі і трымаўся ў кірунку лесапаласы і берагу», – кажуць відавочцы.

Паводле словаў расейцаў, калі самалёт пралятаў міма хутара, то ўжо быў без правага крыла і ляцеў пад нахілам.

«Фюзеляж упаў у зямлю, а левае крыло адбіла дрэвамі і прызямлілася ў двор дома», – дадалі расейцы.

Расейскія вайскоўцы на месцы падзення кажуць, што быў збіты Іл-76.

«Тое, што Іл-76, транспартны самалёт, хутчэй за ўсё. Гэта словы вайскоўцаў, якія пазналі аскепкі. Аднак, паводле іх словаў, самалёт без якіх-небудзь апазнавальных знакаў і спачатку нават былі сумневы, што гэта наш борт. Але расейскі самалёт. Асноўная частка – фюзеляж у паўбалоце, у брудзе і чароце, будзем чакаць тэхніку», – расказалі мясцовыя жыхары.

Аператыўны штаб Краснадарскага краю паведаміў, што «блізу 20.00 у раёне хутара Працоўная Арменія Канеўскага раёна адбылося падзенне двух лётных апаратаў».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках