27 лiпеня 2024, Субота, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-прэзідэнт Манголіі высмеяў Захараву, якая была нападпітку

11
Экс-прэзідэнт Манголіі высмеяў Захараву, якая была нападпітку

Алкаголь паўплываў на ейны розум.

Былы прэзідэнт Манголіі Цахіягійн Элбэгдорж заявіў, што на публікацыю ў сацсетцы X, у якой ён высмеяў інтэрв'ю прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна журналісту Такеру Карлсану, адрэагавала «адна дама» з Міністэрства замежных справаў РФ. Пра гэта ён сказаў у эфіры праграмы «Паветра».

«Ведаеце, гісторыя не хлусіць. А вось Пуцін хлусіць. Таму я і высмеяў гэта, выкарыстоўваючы нашу старую мангольскую мапу. Я не чакаў, што гэта выкліча такі вялікі ажыятаж», – сказаў Элбэгдорж.

Паводле словаў палітыка, папулярнасць ягонага паста паказала, што не ён адзін уважае за вар’яцтва выкарыстанне гісторыі для апраўдання ўзброенага ўварвання на тэрыторыю суседняй незалежнай краіны.

На пытанне, ці была афіцыйная рэакцыя з боку РФ, Элбэгдорж адказаў, што была толькі адна рэакцыя ад «адной дамы» з МЗС Расеі (гаворка ідзе пра Марыю Захараву — рэд.).

Пры гэтым ён адзначыў, што так і не зразумеў, што дакладна яна казала.

«Я думаю, што моцная выпіўка сапраўды ўплывае на розум чалавека. Магчыма, алкаголь паўплываў на ейны розум», – прапанаваў ён.

Паводле словаў Элбэгдоржа, яму расказвалі, што ўдзельнікі розных расейскіх ток-шоу таксама «шалелі» праз ягоны пост.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках