27 лiпеня 2024, Субота, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Спачатку выбліск, а потым разрывы»: Апублікаваныя перамовы пілотаў самалёта, які прыкрываў збіты А-50

10
«Спачатку выбліск, а потым разрывы»: Апублікаваныя перамовы пілотаў самалёта, які прыкрываў збіты А-50

Экіпаж ахапіла паніка.

У Галоўнай управе разведкі Міністэрства абароны Украіны пацвердзілі знішчэнне расейскага самалёта далёкага радыёлакацыйнага сачэння А-50У напярэдадні, 23 лютага.

Выведнікі перахапілі перамовы паміж чальцамі экіпажу прыкрыцця Су-35, падчас якіх тыя абгаворвалі знішчэнне самалёта.

Перахопленыя перамовы апублікаваныя ў Telegram-канале ГУР. Выведнікі таксама дадалі: пасля паразы расейскае камандаванне загадала тэрмінова спыніць выкананне задачаў яшчэ некалькім ваенным самалётам РФ: яны павінны былі нанесці ўдары паблізу Аўдзееўкі.

Паводле звестак ваеннай выведкі Украіны, самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення ВКС РФ А-50У быў збіты 23 лютага 2024 г. паблізу горада Прыморска-Ахтарска на Азоўскім моры. Апошні раз у неба А-50У падняўся 23 лютага ў 15:50 з ваеннага аэрадрома «Ахтубінск». Ён павінен быў выконваць пастаўленыя задачы паблізу Прыморска-Ахтарска і Зернаграда.

Але бліжэй да вечару штосьці для акупантаў пайшло не так. У 18.45 станцыі радыётэхнічнай выведкі ГУР зафіксавалі рэзкае спыненне ва ўказаным раёне працы радыёлакацыйнага комплексу «Чмель», якім быў абсталяваны расейскі А-50У.

А перахопленыя выведнікамі перамовы паміж чальцамі экіпажу прыкрыцця Су-35 раскрылі таямніцу знікнення: тыя абмяркоўвалі паміж сабой агнявую паразу мадэрнізаванага ДРЛА А-50У.

«Адзін з расейскіх пілотаў у радыёэфіры паведамляе, што назіраў працу СПА, выбліск і выбухі», – адзначылі ў ГУР.

На апублікаваным аўдыя экіпаж прыкрыцця Су-35 (Кашалот-583) расказвае пра паразу расейскага самалёта.

«Кашалот-583. Назіраў працу СПА, далей выбліск... Баян быў убаку... Потым разрывы. Пасля гэтага манеўраваў, пакуль не магу больш», – кажа акупант.

Ягоны суразмоўца папрасіў «вызначыць курс», на што той адказаў, што «ўсё спакойна, няма ні агнёў, нічога такога не назіраю».

«Пасля таго як СПА адпрацавала, назіраў разрывы, не магу больш», – паўтарыў чалец экіпажу прыкрыцця Су-35.

У выведцы адзначылі, што знішчэнне варожага самалёта ДРЛА стала вынікам супольнай аперацыі ГУР МА Украіны і Паветраных сілаў УСУ. Дадатковым пацвярджэннем яе паспяховасці выведнікі назвалі загад расейскага камандавання спыніць місіі для двух самалётаў Су-35, а таксама трох бартоў Су-34 ВКС РФ, якія выконвалі задачы паблізу ад населенага пункта Мілерава.

«Частка з іх планавала нанесці авіяўдары паблізу Аўдзееўкі», – дадалі ў ГУР.

Нагадаем, вечарам 23 лютага над Азоўскім морам быў збіты расейскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50У. Збіты самалёт упаў у Краснадарскім краі РФ. Гэта была супольная аперацыя Галоўнай управы разведкі і Паветраных сілаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках