27 лiпеня 2024, Субота, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеў ноччу, акрамя Уршулі фон дэр Ляен, прыбылі тры заходнія лідары

3
У Кіеў ноччу, акрамя Уршулі фон дэр Ляен, прыбылі тры заходнія лідары

Што вядома.

Акрамя прэзідэнткі Еўрапейскай камісіі Уршулі фон дэр Ляен, у Кіеў, з нагоды другой гадавіны поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну, з візітам прыбылі яшчэ трое лідараў краінаў захаду.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Як піша выданне, каб прадэманстраваць салідарнасць з Украінай, з нагоды другой гадавіны поўнамаштабнага ўварвання Расеі, у Кіеў таксама прыбылі:

Джорджа Мелані, прэм'ер-міністарка Італіі;

Джасцін Трудо, прэм'ер-міністр Канады;

Аляксандр Дэ Кроа, прэм'ер-міністр Бельгіі.

Reuters, са спасылкай на італьянскі ўрад, дадае, што лідары заходніх краінаў прыбылі ў Кіеў ноччу з Польшчы.

Варта таксама дадаць, што ўчора, 23 лютага, з візітам ва Украіну прыбылі:

Мэтэ Фрэдэрыксен, прэм'ер-міністр Даніі;

Чак Шумер, лідар большасці ў Сенаце ЗША, дэмакрат.

Другая гадавіна поўнамаштабнага ўварвання Расееі ва Украіну

Як расказваў прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Сяргей Нікіфараў, 24 лютага чакаецца шмат візітаў лідараў іншых краінаў у нашу краіну. Акрамя таго, запланаванае пасяджэнне з удзелам Украіны і «Групы сямі».

На 25 лютага рыхтуецца таксама нешта асаблівае – прэс-канферэнцыя з удзелам топ-спікераў ад улады, ваенна-палітычнага кіраўніцтва, прэм'ер-міністра, кіраўніка Вярхоўнай рады, Службы бяспекі Украіны, Галоўнай управы выведкі, Міністэрства стратэгічнай прамысловасці, Офіса прэзідэнта і асабіста прэзідэнта. Плануецца ўзняць пытанне будучага войска, ягонага развіцця, укаранення сучасных тэхналогій, уступлення ў Еўрапейскі Звяз, а таксама NATO.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках