27 лiпеня 2024, Субота, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША пасажыраў, якія спазняюцца, дастаўляюць да самалёта на Porsche за $240 тысячаў

4
У ЗША пасажыраў, якія спазняюцца, дастаўляюць да самалёта на Porsche за $240 тысячаў

Фотафакт.

У міжнародным аэрапорце Лос-Анджэлеса з'явілася цікавая паслуга. Пасажыраў, якія спазняюцца на рэйс пры перасадцы, перавозяць на Porsche 911 GT3 RS коштам $240 000. Пра гэта паведамляе сайт Car Expert.

Незвычайную акцыю арганізавалі супольна Porsche і авіякампанія Delta Airlines. Такім чынам яны развязалі праблему нястачы часу на перасадку пры стыкоўцы авіярэйсаў. Калі самалёт прыбывае з затрымкай, то нярэдка часу застаецца ў абрэз, хоць часам неабходна хутка патрапіць з аднаго тэрмінала ў іншы.

Цяпер жа абраныя пасажыры, якія ўваходзяць у элітны клуб Delta 360°, могуць дабрацца да самалёта на хуткасным 525-моцным Porsche 911 GT3 RS. Вядома, аэрапорт Лос-Анджэлеса загружаны і развіць максімальныя 296 км/г спарткар не зможа, гэта папросту небяспечна. Тым не менш ён усё роўна хутчэйшы, чым аўтобусы, якія курсуюць паміж тэрміналамі аэрапорта.

Дарэчы, у ЗША не ўпершыню ўкараняецца такая паслуга. Летась у аэрапорце Атланты паміж тэрміналамі курсаваў яшчэ больш дарагі суперкар Porsche 918 Spyder.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках