27 лiпеня 2024, Субота, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«А навошта замуж выходзілі?»: Беларуску размеркавалі за 300 км ад мужа

29
«А навошта замуж выходзілі?»: Беларуску размеркавалі за 300 км ад мужа

Людзі ў каментарах падзяліліся на два лагеры.

Выпускніца Гомельскага медінстытута выклала ў TikTok гісторыю свайго размеркавання. Самай галоўнай «праблемай» стала тое, што яна… замужам. Напісала, што яе размеркавалі за сотні кіламетраў ад месца працы мужа. І так паасобку – да 2030 года. Расказала, як ёй растлумачылі такую пастанову. У каментарах знайшла і падтрымку, і крытыку. І рэальныя парады.

«Такога я проста не чакала, – напісала аўтарка паста. – З верасня, гутарачы з усімі, хто мае да размеркавання хоць нейкае дачыненне, была ўпэўненая, што паеду да мужа. Маўляў, па-першае, ён – ільготная катэгорыя, а па-другое, я прашуся за ім у раён з насельніцтвам у 18к. Таму праблемаў не будзе і мэтавае мне проста перакінуць на Гомельскую вобласць. Але на самым размеркаванні мяне не тое што не слухалі, а яшчэ і голас павысілі, сказаўшы, што я павінна была думаць пра гэта 6 гадоў таму, а цяпер няма чаго з імі спрачацца: едзь, куды выпраўляюць. А МУС – гэта не вайскоўцы, таму нічога мяняць яны мне не будуць».

Дзяўчына паведаміла, што ў яе знік дар мовы. «Сказалі ехаць у Валожын лекарам агульнай практыкі, і ўсё». Праўда, спытала, якія варыянты магчымыя. Прапанавалі Чэрвень ці Мар'іну Горку. «З гэтых трох гарадоў ведала толькі Мар'іну Горку, таму і выбрала папярэдне яе».

Алею ў агонь каментароў дзяўчына падліла яшчэ і такой фразай:

«Калі б я прасіла абласны цэнтр ці буйны горад, але я была гатовая паехаць у раён і працаваць там, проста галоўнае – побач з мужам. А тут такое… Як увогуле яны ўяўляюць сабе жыццё сям'і на адлегласці 300 км адно ад аднаго? З 2020 да 2030 (4 гады вучобы, год інтэрнатуры і 5 гадоў адпрацоўкі)».

«Гэта што за мода?» – Лукашэнка загадаў ускалыхнуць ВНУ і «змагацца» за тое, каб моладзь «вучылася і працавала тут»

Асаблівасці мэтавай дамовы

Першы ж каментар быў катэгарычным: «Падавайце на пераразмеркаванне. Яны не маюць права разлучаць сям'ю!» Але высветлілася, не ўсё так проста. Тут жа адказалі: «З мэтавай дамовай маюць, на жаль. Трэба паспрабаваць перазаключыць яе на іншую вобласць». І – слушнае пытанне: «А перазаключэнне мэтавай дамовы пасля заканчэння вучобы хіба магчымае?»

Нехта прайшоў праз такое самае расстанне: «Тая самая гісторыя. Выправілі ў Рагачоў, а муж – супрацоўнік АУС Гомеля. Папрасіла нават найбліжэйшы Добруш, у мяне там прапіска – адмовілі…»

«У чым праблема? Пажывяце паасобна»

Сярод каментатараў было нямала людзей, настроеных крытычна ў дачыненні да маладой пары. Вось некалькі прыкладаў такіх водгукаў.

«Я адвучылася шэсць гадоў у медзе, два гады – у ардынатуры і дзесяць гадоў адпрацоўвала чорт ведама дзе, каб мець магчымасць нармальна працаваць. Вы, дзяўчына, яшчэ нічога ў сваім жыцці не зрабілі, каб увогуле чагосьці патрабаваць». «А ў чым праблема, не разумею? Пажывяце асобна». «Не паступайце ў мед на бясплатна, калі не гатовыя да гэтага». І – самы катэгарычны: «А навошта вы замуж выходзілі, калі ў вас абавязак перад Радзімай і той арганізацыяй, якая на вас спадзявалася? Расплаціцеся!»

Як варыянт – дэкрэт

Але большасць усё ж прыняліся даваць парады. Многія – з асабістага досведу.

«Калі вы знойдзеце самі сабе месца працы, то наймальнік зробіць запыт, што вам патрэбна. Я менавіта так пераразмяркоўвалася». «У мяне было мэтавае з іншым раёнам. Выйшла замуж не за вайскоўца. У выніку зрабіла дадатковае пагадненне, пераразмеркавалася на месца жыхарства мужа. А той раён, з кім было мінулае мэтавае, мяне адпусціў».

«Нічога, у дэкрэт схаваешся як усе, і не будзеш ныць» – зарадзіў аптымістычнай ідэяй адзін з каментатараў. Гэты пост адразу знайшоў прадаўжэнне: «Я прыехала на адпрацоўку ўжо цяжарнай, аформілася ў аддзеле кадраў, устала на ўлік у ВК. А праз тыдзень пайшла ў дэкрэт! Адпрацоўка залічаная! Я дома!»

Шмат хто раіў у любым выпадку не здавацца: «Усё можна, калі не ўперціся рогам. Няма такога горада, дзе не патрабуюцца медыкі».

Яшчэ людзі ў каментарах прапанавалі ў якасці козыра выкарыстоўваць мужаву прафесію: «З мэтавым складаней, вядома. Але калі, паводле словаў дзяўчыны, ён супрацоўнік МУС, то павінны размеркаваць да мужа абавязкова».

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках