27 лiпеня 2024, Субота, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін пацвердзіў, што УСУ паспяхова збіваюць расейскія самалёты

7
Пуцін пацвердзіў, што УСУ паспяхова збіваюць расейскія самалёты

Кіраўнік Крамля выдаў нечаканую праўду пра СПА Расеі.

Месяц таму Расея страціла самалёт «Іл-76» у Белгародскай вобласці.

Расейскія Z-паблікі, якія варагуюць з Мінабароны РФ, сцвярджалі, што борт быў знішчаны «сяброўскім агнём». У расейскай абароннай установе традыцыйна не каментавалі сітуацыю, а кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін надумаў заступіцца за падначаленых Шайгу і выдаў праўду пра СПА, піша dialog.ua.

Паводле ягоных словаў, самалёт быў збіты ўкраінскімі вайскоўцамі, бо расейская СПА на вызначэнне не можа біць па сваіх бартах.

«Нашы СПА па сваім самалёце на вызначэнне наносіць удары не могуць. Там стаяць сістэмы свой-чужы, і колькі б аператар на кнопку ні націскаў, нашыя сістэмы СПА не спрацавалі б. Тэхніка», – сказаў Пуцін, пацвердзіўшы прафесіяналізм УСУ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках