5 лiстапада 2024, aўторак, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«За ўсё адкажаце»: Юлія Навальная запатрабавала аддаць цела мужа

26
«За ўсё адкажаце»: Юлія Навальная запатрабавала аддаць цела мужа

Апублікаваны жорсткі зварот да Пуціна.

«Прывітанне, гэта Юля Навальная. Сёння дзевяць дзён як загінуў мой муж. Дзевяць дзён як Пуцін забіў Аляксея Навальнага». Так пачынаецца новы відэазварот Юліі Навальнай, які яна выпусціла сёння, 24 лютага. У ім яна нагадвае пра гадавіну пачатку вайны ва Украіне і патрабуе аддаць цела яе мужа.

Юлія Навальная ўпэўненая, што за пастановай не аддаваць цела яе мужа для пахавання стаіць асабіста Уладзімір Пуцін.

«Гэта Уладзімір Пуцін, седзячы на далёкім канцы гэтага страшнага ланцужка ўзгадненняў, спускае загады: не, не аддавайце, цісніце, цісніце на маці, зламайце яе, скажыце ёй, што труп яе сына раскладаецца. Або яны пахаваюць Навальнага на маіх умовах – у далёкім куце невядомых могілак, таемна, ціха, каб ніхто, ніводны чалавек не мог з ім развітацца. Або я яго ўвогуле не аддам», – мяркуе ўдава.

Яна нагадала, што Уладзімір Пуцін любіць строіць з сябе хрысціяніна-верніка.

«Мы і раней ведалі, што пуцінская вера – гэта фальшыўка. Але цяпер мы бачым гэта ясна як ніколі. Вера – гэта не пра "пацалаваць абраз". Вера – гэта пра дабро, пра міласэрнасць, пра збаўленне. І ніводзін сапраўдны хрысціянін ніколі не змог бы рабіць тое, што Пуцін робіць цяпер ужо з мёртвым Аляксеем. Я разумею гэта вельмі добра», – дадала яна.

На думку Навальнай, усё, што цяпер робіць Пуцін «нянавісць, нейкі сатанізм, паганства».

«Вы за ўсё гэта адкажаце. І не толькі перад людзьмі. І за гэта, і за вайну, якую вы развязалі два гады таму. Таксама, дарэчы, прыкрываючыся каштоўнасцямі хрысціянства. Тым, што змагаецеся з нейкім заходнім злом, якое перашкаджае нашым традыцыйным "скрэпам". А вы проста забіваеце. Проста бамбіце ноччу ў сне мірных людзей. Асвячонымі ў царкве ракетамі», – нагадала Юлія Навальная, што два гады таму, 24 лютага 2022 года, Расея пачала вайну супраць Украіны.

Яна, як і маці загінулага апазіцыянера, заклікала расейскія ўлады аддаць цела Аляксея Навальнага.

«Аддайце цела майго мужа. Мы хочам, каб яго адпявалі. А потым пахавалі па-чалавечы, у зямлі. Як гэта прынята ў праваслаўі. Аддайце Аляксея без умоваў. Вы катавалі яго жывога, а цяпер прадаўжаеце катаваць яго мёртвага. Вы здзекуецеся з парэштак памерлага. Немагчыма ўжо прыдумаць большай д'ябальшчыны. Вы парушаеце ўсякі закон. І чалавечы, і Божы», – сказала Навальная.

Нагадаем, 16 лютага ФСВП Расеі паведаміў пра смерць палітвязня Аляксея Навальнага. 19 лютага следчыя сказалі адвакатам і маці Аляксея, што не выдадуць цела. Людміла Навальная паведаміла, што следчы ёй пагражаў «нешта зрабіць з целам сына», калі яна адмовіцца ад таемных пахаванняў.

Юлія Навальная паабяцала прадоўжыць справу мужа.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках