Расею скаланула здрада
1- ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «СЕРПОМПО»
- 24.02.2024, 13:13
- 17,288
![Расею скаланула здрада](https://i.c97.org/ai/279084/aux-head-1518245293-20180210_russia_360.jpg)
Лёс Мядзведзева і Салаўёва ўжо не вабіць.
Амерыканцы, еўрапейцы, канадцы выйшлі з новымі персанальнымі санкцыямі супраць «скрэпных» вярхоў Расеі.
Але вось што незразумела – што ж гэта вы, чыноўнікі і чальцы элітных сем'яў, якія пакуль не пад санкцыямі, да гэтага часу маўчыце? Што ж седзіце па «норах», нібы мышы, адкуль вас штораз з жаласным вашым піскам дастаюць скручаныя пальцы NATOўскай ваеншчыны?!
Чаму вы не «ідзяце на навальніцу» самі? Чаму не складаеце петыцыі-патрабаванні да ЗША, Еўразвязу, Канады, Брытаніі з указаннем сваіх прозвішчаў і патрабаваннем змясціць вас пад санкцыі і падавіцца там, на Захадзе, вашымі актывамі?! «Хочам падзяліць лёс Мядзведзева, Шувалава, Салаўёва ды іншых…»
Што ж вы, «скрэпнае» элітнае племя, не шакаліце пад сценамі заходніх амбасадаў з плакатамі?
Блага гэта пахне. Падобна на тое, што хочаце вы адседзецца. А вось не трэба так. Вы ж не іншаагенты якія. Запісвайцеся пад санкцыі. З Пуціным назаўжды.
Тэлеграм-канал «СерпомПо»